BIFACIAL SOUL

Урывак: серыял «Better Call Saul», 6 сезон, 3 серыя.

Трэк пра здраду і сталы разлад думак «мне здрадзяць яшчэ раз» і «спадзяюся, што не».

У сваім жыцці я не так часта яго сустракаў, але ўсяго было два разы, пасля якіх хацелася зачыніцца ад усіх і перастаць верыць усяму, што людзі кажуць. Пасля такіх рэчаў дакладна нялёгка адысці, а ўжо тым больш — жыць далей.

Але на адзін гнюсны і недаравальны ўчынак заўсёды знойдуцца выдатныя і цёплыя людзі, якія змогуць паказаць табе каханне і шчасце наперакор болю і жорсткасці.