ETERNAL RECURRENCE

Урывак: серыял «True Detective», сезон 1, серыя 5

Частка маіх бягучых поглядаў на свет сфармаваліся шмат у чым з ідэі, што ўсё асуджана паўтарацца (вяртацца). Атамы сталі чалавекам, чалавек стаў атамамі. Цыкл халоднага космасу, які пакараецца фізічным законам, але пакуль не так, каб можна было пазнаць усё.

Але я перакананы, што няма нічога праўдападобней і рэальней нашых пачуццяў. Эмоцыі, якія мы перадаём іншаму чалавеку, якія пакуль — немагчыма падрабіць. Нельга пражыць зноў каханне, нянавісць, шчасце, нудоту.

Падагульніць хочацца цытатай цытаты з эсэ «Хвала нудзе» І. Бродскага – майго несумненнага ўлюбёнца ў свеце паэзіі і прозы:

«Помні мяне,
шэпча пыл».