HELLO, FRIEND

Урывак: серыял «Mr. Robot», сезон 1, серыя 1

Кампазіцыя адсылае да майго першага года працы ў IT-кампаніі, куды я трапіў з паловы стажыроўкі і адразу пачаў выконваць рэальныя заданні.

Увесь вышэйупамянуты час я вучыўся і працаваў па 12 гадзін амаль штодня і ўвесь час хадзіў на выхадных у офіс, каб зрабіць яшчэ нешта. Гэта быў знясільны год і фізічна, і маральна, але ён дазволіў мне хутка вырасці са сваёй пазіцыі.

Перыяд, калі я вёў каля 5 праектаў адначасова і пачынаў свой дзень са складання раскладу аж да перапынкаў і абеду, навучыў мяне шмат якім «сталым» рэчам.

Скажу, што гэты «надлом» быў пра больш пазітыўныя рэчы, чым негатыўныя. Я даведаўся, наколькі магу быць здольны і як шмат усяго магу вывучыць за кароткі перыяд.

Хочацца, каб кожны чалавек помніў, што ён неймаверна моцны і ўсёмагутны.