THE MEMBRANE THEORY

Урывак: фільм «Calvary», сцэна з Міхалам

Апошняя кампазіцыя альбома, што перавандравала з ужо дагэтуль апублікаванага трэка пад праектам «schenkof» — «ab Le», але якая абрасла барабанамі, саксафонам, бас-гітарай і большай шматзначнасцю.

Спачатку яна была пра закаханасць, пяшчоту, пра нешта светлае. Думаю, што цяпер у яе з'явілася адценне вялікай нуды, а святло, што працякала калісьці, — перацякло ў надзею.

Прыйшла большая колькасць кантрастаў.

У лютым 2023 года я з'ехаў з Беларусі — сваёй роднай краіны з жывымі бацькамі і бабуляй. Цяжба з ваенкаматам і няшчасныя спробы ўпэўніць, што я не прыдатны, праект «кватэрнi», які мы рабілі з маім блізкім сябрам Міцяй, які спадкаўся з КДБ, і ўсёахопны, татальны страх, які жыў у вачах кожнага.

Гісторыя пра каханне, пакіданне Радзімы, страту кахання і адзіноту.

Але ёсць надзея: усё будзе дабра.