U DIE IN UR OWN ARMS

Урывак: серыял «The Soprano», сезон 2, серыя 9

Калі мне было каля чатырнаццаці, узорам бацькі быў дзядуля. У мінулым жыцці ён быў вайскоўцам і з-за гэтага ўвесь час пераязджаў. У адным з такіх пераездаў бабуля, дзядуля і матуля з'ехалі без сваёй крывінкі — Ігара. Ён сказаў, што застанецца на пару тыдняў і потым прыедзе. Але праз пару тыдняў бабулі прыйшоў ліст, што яе сына, Ігара, зарэзалі.

Шмат у чым усё тое добрае, што ёсць ува мне, выхаваў менавіта дзядуля. Яго смерць моцна ўдарыла мяне і я замкнуўся. Апошні раз я адчуваў свае эмоцыі на дзесяць балаў, калі стаяў у царквы, дзе адпявалі дзядулю, і крычаў у неба на Бога ў акружэнні дажджу.

Галоўнае, што хочацца адзначыць: дзядуля заўсёды быў далікатны, негледзячы на сваё вайсковае мінулае.

Хочацца, каб кожны чалавек захаваў у сабе тое цяпло, з якім ён з'яўляецца на святло — насуперак гэтаму жорсткаму і халоднаму свету.